• формат pdf
  • размер 8,15 МБ
  • добавлен 03 февраля 2017 г.
Асва 1934 №05
Вільня: Druk. Sp. Wytw. Handlowa. — 8 с.
«Асва» — беларускамоўны гумарыстычна-сатырычны часопіс, які выдаваўся ў Вільні з 25 сакавіка да 25 жніўня 1934 года. Рэдагаваў і выдаваў яго студэнт Універсітэта Стэфана Баторыя П.Радзюк па заданні Цэнтральнага Камітэта нелегальнай ў Польшчы Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (КПЗБ).
Часопіс працягваў традыцыі закрытых раней польскімі ўладамі часопісаў: «Маланка», «Беларуская газета» і «Літаратурная старонка». Выражаў погляды радыкальна настроенай часткі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, перш за ўсё сацыяльных нізоў, якая ідэнтыфікавалася з праграмай інтэлігенцыі і моладзі звязанай з КПЗБ. Яго дэклараванай мэтай было «паглыбленне сацыяльнай і нацыянальнай свядомасці працоўных мас». Закранала праблемы эканамічнага крызісу 1930-х гадоў, збяднення вёскі, каментавала пытанні ўнутранай і замежнай палітыкі. Выказвала пратэст развіццю нацыянальнага сацыялізму ў Германіі і «польскага шавінізму». Крытычна адносілася да аграрнай палітыкі польскага ўраду, перш за ўсё да хутарызацыі і «фетышызацыі» аграрнай культуры як панацэі ад ўсіх праблем вёскі. Уваходзіла ў палеміку з часткай польскай прэсы. Пераважнай формай ў часопісе была сатыра, але прысутнічалі таксама і грамадзянская публіцыстыка, вершы, вершаваныя і празаічныя дэкларацыі, групавыя пісьмы працоўных. З часопісам супрацоўнічала група маладых пісьменнікаў ідэалагічна звязаных з левым рухам рабочых і вясковай беднатой.
Агулам выйшла 6 нумароў. Пасля апошняга нумару часопіс быў забаронены польскімі ўладамі, а яго рэдактар і выдавец асуджаны да 6 гадоў зняволення.