Браціслава: Kalligram, 2012. — 402 с. — ISBN: 978-985-6919-82-7.
Кніга ў пэўным сэнсе з’яўляецца працягам папулярнага ілюстраванага
выдання "Краіна Беларусь". Займальная і даступная для чытача любога
ўзросту, яна прысвечаная найцікавейшай эпосе нашай мінуўшчыны –
часам Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай магутнай еўрапейскай
дзяржаве, дзе скансалідаваўся беларускі народ, беларускія землі
адыгрывалі вызначальную ролю, а беларуская мова была дзяржаўнай.
Сваёй гістарычнай радзімаю ВКЛ лічаць і летувісы, і ўкраінцы, якія
доўгі час жылі з беларусамі ў агульнай краіне, а таксама беларускія
татары і габрэі-літвакі. Аднак гэтая кніга мае на мэце расказаць
найперш пра дзяржаватворчую ролю нашых продкаў. Вас чакае сустрэча
з выдатнымі гістарычнымі асобамі: палітыкамі, военачальнікамі,
асветнікамі. Вы даведаецеся пра жыццё і побыт, ваенныя перамогі і
культурныя дасягненні прадзедаў…