Раман. — Полацк: Полацкае ляда, 2016. — 140 с. — ISBN
978-83-62069-82-8.
Падзеі ў рамане «Захоп Беларусі марсіянамі» адбываюцца ў сярэдзіне
20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя
пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя
гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны
дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў
Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага
аб’яднаньня «Маладняк». У старажытным горадзе над Дзьвіной ён
павінен заснаваць філію сваёй пісьменьніцкай арганізацыі…