Мінск: Хурсік, 2003. — 470 с. — ISBN 985-6718-03-1.
Кніга распавядае пра падзеі, што адбываліся на тэрыторыі беларускай
дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага – падчас падрыхтоўкі падзелу
Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы
XVIII стагоддзя. Яна абапіраецца на ўнікальныя дакументы,
знойдзеныя ў расійскіх і беларускіх архівах. Кніга ўпершыню
ракрывае закулісныя планы імперскай Расіі, паказвае палітычныя
ваганні мясцовай шляхты і яе эліты з нагоды магчымай змены
падданства, а таксама заканадаўчых і ўзброеных спроб выратавання
краіны. Кніга разлічана на прафесійных гісторыкаў і выкладчыкаў. Яе
з задавальненнем прачытаюць усе, хто цікавіцца нескажонай гісторыяй
Бацькаўшчыны.