Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 200 с.: іл.
— ISBN 978-9955-578-14-7.
Кніга прысвечана вывучэнню старонак гісторыі беларусаў у Літве. У
першай частцы на матэрыялах Літоўскага дзяржаўнага цэнтральнага
архіва разглядаюцца моманты з жыцця беларусаў Віленскага краю за
польскім часам 1921—1939 г.г., а менавіта, беларускае школьніцтва,
беларускія перыядычныя выданні, а таксама некаторыя эпізоды з
дзейнасці Беларускага пасольскага клуба. У другой частцы змешчаны
інтэрв’ю са знакамітымі віленчукамі нашага дня. Выданне адрасавана
навукоўцам, выкладчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім тым, хто
цікавіцца мінулым і сённяшнім беларусаў па-за межамі сучаснай
Беларусі.