Менск, 1930. — 276 с. — (Запіскі Аддзелу гуманітарных навук БАН.
Кн. 13 .; Працы Інстытуту гістарычных навук. Т. V).
Паўстаньне 1863 году ў гістарычнай літаратуры звычайна носіць назву
польскага паўстаньня. Такая назва павінна быць прызнана правільнаю
пастолькі, паколькі паўстаньне ў цэлым ставіла сваею мэтай у першую
чаргу пабудову новай Польшчы, як незалежнай ад царскай Pacii,
дэмократычнай дзяржавы. Польскае паўстаньне 1863 году было для
Беларусі і на Беларусі терыторыяльным беларускім паўстаньнем. Для
кожнай закранутай паўстаньнем нацыянальнай терыторыі паўстаньне
1863 году было нацыянал-демократычным рэволюцыйным рухам, які меў
сваёю мэтаю вызваліць яе з-пад пяты расійскага царскага
самаўладзтва і ўтварыць у будучыне новыя соцыяльныя і політычныя
ўмовы жыцьця.